“Пойдзем разам да Касцюшкі…”



226 год таму пачалося Паўстанне 1794 года ў Польшчы, Літве і Беларусі, вядомае як Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Інсургенты выступілі супраць расейскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў Чатырохгадовага сойму.

Да сённяшняга часу прафесійныя даследчыкі і аматары вывучаюць тыя падзеі ў тым ліку і на Берасцейшчыне, адкуль паходзіў Касцюшка і дзе адбылася буйнейшая бітва часоў паўстання ў Беларусі, вядомая як “Крупчыцкая вайна”. Кажа кобрыньскі грамадскі актывіст і краязнаўца Алесь Мех:

– Кожны год мы знаходзім новыя артэфакты, новыя гістарычныя сведчанні. І гэта ўсё крок па кроку вядзе да больш маштабнага асэнсавання перыду 1794 года і падзей, звязаных з імем Касцюшкі.

На Берасцейшчыне цяпер знаходзяцца два помнікі Тэдэвушу Касцюшку – у Косаве і Малых Сяхновічах, таксама названыя ў ягоны гонар вуліцы некаторых гарадоў і мястэчак вобласці, рэгулярна адкрываюцца прысвечаныя Касцюшку экспазіцыі ў музеях. Памяць пра Паўстанне жыве на месцы Крупчыцкай бітвы – у цяперашняй вёсцы Чыжэўшчына, дзе 17 верасня 1794 года корпус Караля Серакоўскага біўся супраць расейскага войска на чале з Аляксандрам Суворавым, і ў іншых мясцінах.

Беларускае Радыё Рацыя