Як зменшыць небяспеку масавых захворванняў у месцах зняволення?



Як зменшыць небяспеку масавых захворванняў у месцах зняволення падчас сусветнай пандэміі каронавіруса? Сацыяльна-інфармацыйная праваабарончая ўстанова „Тайм Акт” распрацавала рэкамендацыі на гэты конт.

Хутка яны будуць накіраваны ў дэпартамент выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў, гаворыць сустаршыня „Тайм Акту” Васіль Завадскі:

– Улічваючы сур’ёзнасць сітуацыі, бачачы, як палае шэраг дзяржаў у Еўропе, і не толькі ў Еўропе, можна меркаваць, што на жаль, эпідэмія каронавіруса ўсё ж такі закране і Беларусь. Трэба чакаць больш шырокага распаўсюджвання хваробы. І адпаведна я лічу, што пенітэнцыярным установам, медыцынскім работнікам гэтых устаноў і кіраўнікам усёй пенітэцыярнай сістэмы Беларусі трэба прымаць ужо зараз даволі сур’ёзныя захады.

Па словах Васіля Завадскага, ён пакуль не мае інфармацыі пра тое, ці былі выпадкі захворвання на каронавірус у месцах зняволення. Рэспіраторныя захворванні  ёсць, але яны заўсёды былі. А што тычыць каронавіруса, не валодаю такой інфармацыяй”, – падкрэсліў Васіль Завадскі.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота: humanrightshouse.org