Сітуацыя з каронавірусам на Піншчыне



 У Пінску, па інфармацыі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, пад наглядам медыкаў застаецца 24 чалавекі, усе яны на самаізаляцыі. Пінчукі, па магчымасці, назапашваюцца ў аптэках антывіруснымі сродкамі, а ў крамах таварамі першай неабходнасці.

Па словах дырэктара прыватнай крамы Яўгена Рашкі, наведванне людзей істотна павялічылася, але без панікі:

– Нейкага ажыятажу не адчуваем, на паліцах усё ёсць, усяго хапае, на складзе таксама ўсяго хапае. Адчуваецца, што попыт пайшоў. Пайшоў попыт на паўсядзённыя тавары, і мяса бачна, што людзі скупляюць больш, крупы, масла. Але панікі ніхто не адчувае.

У Пінску, ад панядзелка, ва ўсіх паліклініках горада, грамадзян з тэмпературай прымаюць праз асобны пакой і ў спецыяльных памяшканнях. Такія захады ўжытыя ў цэлым па краіне.

Беларускае Радыё Рацыя