У Беларусі пацверджаныя 86 выпадкаў COVID-19



Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 на 25 сакавіка ў Беларусі дасягнула 86-ці. Сярод апошніх новых пяці выпадкаў – адзін у Гародні. Каронавірус выявілі ў маладога кіроўцы-дальнабойшчыка, якія вярнуўся самалётам са Швецыі.

“На сённяшні дзень ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў”, — паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў. Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку “у сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў”.

На сёння ў Беларусі праведзена ўжо каля 23-х тысяч тэстаў на COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Sebastian Gollnow/ Global Look Press