Аляксей Харкевіч: Крызіс 2020 года быў прагназаваны
Гаворыць галоўны рэдактар эканамічнага парталу rynak.by Аляксей Харкевіч.
Паводле эксперта, гэты год стане крызісным для эканомік усяго свету:
– Папярэдні крызіс быў у 2008 годзе. Самы ўстойлівыя цыклы крызісу – гэта дванаццацігадовы. Было зразумела, што прыблізна ў 2020 годзе штосьці павінна прывесці да падзення сусветнай эканомікі. Вось мы бачым, што прычынай падзення аказаўся каронавірус.
Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева заявіла, што ў 2020 годзе чакаецца рэцэсія на ўзроўні ці нават горш, чым была падчас сусветнага фінансавага крызісу. Аднак ужо ў 2021 годзе МВФ чакае рост сусветнай эканомікі пры ўмове, што ўзмацніцца сістэма аховы здароўя, каб перамагчы каронавірус.
Беларускае Радыё Рацыя