Вясенні прызыў у Беларусі праходзіць у штатным рэжыме



Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, вясенні прызыў у Беларусі праходзіць у штатным рэжыме. Але санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ўлічваецца, паведамляе Міністэрства абароны.

Галоўнае, каб прызыўнікі не спрабавалі прыкрывацца каронавірусам. Любая сімуляцыя можа прывесці да зняволення, – кажа супрацоўнік вайсковага камісарыята Андрэй Дзенісовіч:

– Пачынаючы ад штрафу і заканчваючы, пры звычайным ухіленні ад вайсковай службы, абмежаваннем волі. У тым выпадку, калі асобы не проста ўхіляюцца, але і яшчэ ствараюць умовы, што ў іх былі важныя прычыны не яўкі, то бок прычыненне сабе цялесных пашкоджанняў, сімуляцыя захворванняў, падробка нейкіх дакументаў або шляхам нейкага іншага падману, то наступае больш цяжкая крымінальная адказнасць.

За вясенні прызыў, які трывае ў Беларусі з лютага па травень, Міністэрства абароны плануе накіраваць у войска каля 10 тысяч юнакоў. Калі эпідэміялагічная сітуацыя не пагоршыцца, то ў краіне адпраўка ў войска пачнецца 14 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя