ЗША абвясцілі ўзнагароду $15 млн за дапамогу па арышце Мадуры
Улады ЗША абвясцілі ўзнагароду 15 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, перадае інфармагенцтва РБК.
Перад гэтым Мінюст ЗША абвінаваціў венесуэльскага прэзідэнта і яго паплечнікаў у спрыянні наркагандлю. За інфармацыю пра іншых удзельнікаў гэтага спісу абвешчаная ўзнагарода 10 мільёнаў.
Фота: Pedro Rances Mattey / Global Look Press