Борыс Джонсан заразіўся каронавірусам
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі – Борыс Джонсан – у Twitter расказаў, што атрымаў пазітыўны тэст на COVID-19. Палітык знаходзіцца ў самаізаляцыі, але працягвае працу ў рэжыме відэаканфэрэнцый.
Ён падкрэсліў, што сімптомы нязначныя — тэмпература і кашаль. Яны з’явіліся за апошнія 24 гадзіны. Джонсан заклікаў іншых змагацца з каронавірусам — заставацца дома і следаваць рэкамендацыям медыкаў.
Днём раней стала вядома, што COVID-19 выявілі ў прынца Уэльскага Чарльза — сына брытанскай каралевы. Агулам у Вялікабрытаніі колькасць заражаных набліжаецца да 12-ці тысяч чалавек, у тым ліку 578 чалавек памерлі ад COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/pg/borisjohnson