Беластоцкі драмтэатр запрашае на онлайн-спектакль



Драматычны тэатр Аляксандра Венгеркі ў Беластоку запрашае на святкаванне Міжнароднага дня тэатру. Сёння гледачы змогуць паглядзець спектакль „Аповеды пра звычайнае шаленства”.

27 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень тэатру. Гэта свята было ўстаноўлена ў чэрвені 1961 года падчас 9-га сусветнага кангрэса Міжнароднага тэатральнага інстытуту. У гэты дзень у тэатрах усяго свету арганізуюцца спецыяльныя мерапрыемствы. 

Паводле прэс-рэлізу.