Парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства будуць вызваляць ад адказнасці



Такую магчымасць прадугледжвае чарговы ўказ кіраўніка Беларусі.

Распавядае дырэктар грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі:

– Фактычна зараз у нас вызваляе прэзідэнт як вышэйшая службовая асоба. І вось ва ўказе так і напісана, што прэзідэнт сваім указам дае права на прыняцце рашэння аб поўным або частковым вызваленні юрыдычных асобаў і грамадзян ад пакрыцця шкоды. То бок ён сваё вось гэта вышэйшае права аддае нейкай камісіі, якая не судовая, а з выканаўчай улады і складаецца.

Такі ўказ «развяжа рукі» патэнцыйным парушальнікам, асабліва буйным прамысловым прадпрыемствам, лясным і сельскагаспадарчым, большасць з якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск