Актуальныя навіны беларускай сталіцы



Барацьба з пандэміяй не перашкаджае Менску вырашаць гарадскія пытанні і адвечныя праблемы беларускага бізнэсу.

Актуальны стан мераў на сёння, 28 сакавіка, у беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– У Беларусі па стане на раніцу 28 сакавіка 94 выпадкі каронавіруса. Ужо выпісаны, альбо рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Да сярэдзіны траўня медыкі прагназуюць спад захворванняў на каронавірусную інфекцыю ў Еўропе.

Нацыянальная бібліятэка ў Менску падсвятляецца сцягам Італіі ў знак падтрымкі краіны, якая для многіх сталася другой радзімай пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Пакуль што прамой дзяржаўнай падтрымкі для сталічнага бізнэсу не чакаецца. Аднак падатковыя канікулы абмяркоўваюцца. Таму менскі бізнэс за гэты месяц спрабуе адэптавацца да спынення дзейнасці часткова, або пачаць штосьці новае. Адна з сетак хуткага харчавання Менску за кожны набыты бургер адсылае такі ж самы бясплатна для харчавання ўрачоў першай, чавёртай і шостай сталічных лякарняў.

Адзін з менскіх хостэлаў стаўся камунальнай кватэрай для творчых людзей, які хочуць разам перажыць пандэмію каронавіруса і ўжо будуюць творчыя планы накшталт парыжскага фаланстэра “Вулей” мінулага стагоддзя.

У дварах жылых дамоў Менску праводзяцца прыборка тэрыторый і высадка саджанцаў.

Частка менчукоў выехала на лецішчы за гарадскую рысу.

Беларускае Радыё Рацыя