28 сакавіка ў Беларусі пачаўся „Тыдзень лесу”



28 сакавіка ў Беларусі стартуе рэспубліканская экалагічная акцыя “Тыдзень лесу”. У сувязі з каронавірусам уводзяцца прафілактычныя захады – удзельнікаў будуць размяркоўваць так, каб яны працавалі не бліжэй двух метраў адзін да аднаго, – паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Сёлета з-за пандэміі чакаецца менш удзельнікаў, але аб’ём працы не змяншалі, – адзначае супрацоўнік пінскага лясгасу Андрэй Палхоўскі:

– У рамках гэтай акцыі мы, канешне, будзем пасадзіць лес. У асноўным мы высаджваем змешаныя культуры, напрыклад, сем радоў сасны, тры бярозы. Гэта трэба для большай біялагічнай устойлівасці. Садзім ў гэтым годзе таксама дубы і ліпы.  

Акцыя “Тыдзень леса” пройдзе ў краіне з 28-га сакавіка па 4-е красавіка. Дарэчы, летась у межах акцыі было высаджана каля 30 мільёнаў дрэў.

Беларускае Радыё Рацыя