Сакавіцкі сойм Партыі БНФ адбываецца ў анлайн-рэжыме



28 сакавіка адбываецца чарговае пасяджэнне Сойму Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.

Напярэдадні Партыяй БНФ быў атрыманы ліст з Міністэрства юстыцыі з рэкамендацыі аб правядзенні пасяджэння кіруючага органа аб’яднання ў дыстанцыйным рэжыме анлайн ў сувязі з каронавіруснай пандэміяй.

Нагадаем, што кіраўніцтвам партыі ўжо два тыдні таму было прынятае рашэнне пра правядзенне сойму 28 сакавіка ў анлайн-рэжыме, згодна з нормамі статута:

У прыватнасці, Управа БНФ прапанавала:

У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй звязанай з пандэміяй каронавіруса, адсутнасьцю захадаў па стрымліваньню распаўсюджваньня інфекцыі з боку кіраўніцтва краіны, грунтуючыся на досьведзе краінаў, дзе эпідэмія пачалася раней, Управа партыі прапануе паставіцца адказна да сітуацыі, прыслухацца да зваротаў беларускіх медыкаў і далучыцца да кампаніі “сацыяльнай ізаляцыі” – правесьці Сойм у анлайн фармаце. Магчымасьць правядзеньня ан-лайн паседжаньняў кіруючага органа партыі прадугледжаная зменамі, якія былі ўнесеныя ў статут у 2019 годзе.

Парадак дня Сойму: 1. Аб палітыка-эканамічнай сітуацыі 2. Аб неабходных захадах у сувязі з пандэміяй каронавіруснай інф 3. Аб электаральнай кампаніі 2020 года.

4. Аб змяненні юрыдычных адрасоў партыйных аргструктур у Берасцейскай вобласці.

5. Рознае

На разгляд Сойму выносіцца праект заявы партыі з палітычнай ацэнкай сытуацыі вакол успышкі каранавіруснай інфекцыі і прапановамі па неабходных захадах дзяржаўнай улады ў сувязі з гэтай пагрозай.