Дыяна Касцюковіч: Выглядае, нават адказаць на нашую прапанову – крамольная справа



Праўладнае перыядычнае выданне „Брэсцкі веснік” праігнаравала зварот актывістаў берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Партыйцы прапаноўвалі правесці сумеснае мерапрыемства ў рэдакцыі газеты на тэму супрацьдзеяння карупцыі на ўзроўні вобласці і рэспублікі.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч мяркуе, што для такой газеты наяўнасць карупцыі ў краіне – гэта забароненая тэма, таму рэакцыі на зварот пакуль няма:

– Баяцца яны – не хочуць нічога адказваць. Адкажы “так” – атрымаюць аплявуху ад улады. Адкажы “не” – дык неяк няёмка будзе перад заходнімі дэмакратамі. Вось так. І яны лавіруюць. І баяцца. І гэта мабыць не журналісты, і гэта мабыць не патрыёты, на мой погляд. Таму што яны б знайшлі нейкую магчымасць хоць неяк адказаць.

Актывісты ў сваім звароце прапанавалі ініцыяваць правядзенне круглага стала ў рэдакцыі газеты „Брэсцкі веснік” з удзелам распрацоўшчыкаў Антыкарупцыйнай платформы, а таксама спецыялістаў, якія рыхтавалі прапановы для змены закона „Аб супрацьдзеянні карупцыі”.

Беларускае Радыё Рацыя