У Курапатах апаганілі крыж Вацлава Ластоўскага (фотафакт)
У Курапатах апаганілі памятны крыж Вацлава Ластоўскага. Пра гэта паведаміў ў сваім facebook Павел Севярынец.
Невядомыя мярзотнікі напісалі на невялікім помнічку на расейскай мове слова „упырь”. Беларускія грамадскія актывісты адчысцілі помнік у дзень выяўлення зневажальнага напісу.
Мала надзеі, што міліцыя знойдзе, а дакладней будзе шукаць вандалаў. Ранейшыя аналагічныя дзеянні мярзотнікаў у Курапатах не выклікалі ў „органаў правапарадку” істотнай цікавасці.