Маскву пастанавілі закрыць на каранцін
У Маскве ўводзяць абавязковы рэжым самаізаляцыі для ўсіх жыхароў, пачынаючы з панядзелка, паведаміў мэр гораду Сяргей Сабянін.
Пакідаць жытло дазваляецца толькі ў выключных выпадках: звароту па экстраную медычную дапамогу, непасрэднай пагрозы жыццю і здароўю, за пакупкамі ці іншай бытавой неабходнасцю.
Новы рэжым не абмяжоўвае правы грамадзянаў прыязджаць у горад або выязджаць з яго, гаворка ідзе пра тое, што нельга будзе без важкай прычыны перасоўвацца па горадзе.
Маскоўскія ўлады таксама ўвядуць рэгіянальную кампенсацыйную выплату беспрацоўным. Агульны памер дапамогі па беспрацоўі і новай выплаты складзе 19 500 рублёў у месяц.