Гарадзенскага лекара Алеся Лобана выпісалі з інфекцыйнай лякарні



Гарадзенца, лекара Алеся Лобана, выпісалі з інфекцыйнай лякарні абласнога цэнтра. Два тэсты на COVID – 19 у яго далі адмоўны вынік. 24-га сакавіка яго прымусова шпіталізавалі, хаця, на яго думку, клінічных, эпідэміялагічных паказанняў па шпіталізацыі не было. А лабараторыя, якая праводзіць аналізаванне тэсту на COVID -19 знаходзіцца не ў Гародні, а ў Менску.

Кажа Алесь Лобан:

– Яны вязуць іх у Менск, там нічога такога складанага няма. Гэта на ўзроўні абласной лякарні ці там абласной інфекцыйнай лякарні, нічога складанага гэта наладзіць. І вось гэта «Сінэво» магло б рабіць, вось такога ўзроўню лабараторыі. Гэта называецца па-расейску «полимеразная цепная реакция». І яны праводзяць гэтыя палімеразныя ланцуговыя рэакцыі і на іншыя інфекцыі – на герпес, на ВІЧ і на іншае. То бок там быццам замяніў матрыцу, а працэс у прынцыпе той жа самы.

Па хуткасці вынікі тэсту на каронавірус у Беларусі атрымоўваецца праз 4-5 гадзінаў аналізавання. Але з улікам лагістыкі, калі пачнецца імклівы рост заражэння на COVID -19, адказ з Менску да абласнога цэнтра можа прыйсці толькі праз суткі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя