„Гомель” – самы беларускамоўны футбольны клуб у краіне
Футбольны клуб „Гомель” другі год запар прызнаецца самым беларускамоўным клубам па меркаванні заўзятараў. Такія вынікі апытання наладжанага ў сацыяльнай сетцы УКантакце на старонцы „Мовы для Мовы”.
Кажа каардынатар грамадскай ініцыятывы „Справаводства па-беларуску” Ігар Случак:
– Заўзятары палічылі, што Гомель самы беларускі клуб. На другім месцы – „Тарпеда-Менск”, у другой лізе выступае клуб. На трэцім – мазырская „Славія”, якая гуляла ў першай лізе, зараз будзе таксама ў вышэйшай. На чацвёртым месцы бабруйская „Белшына”.
У 2013-ым годзе „Гомель” у зацятай барацьбе вырваў перамогу ў „Дынама-Берасця”. „Дынамаўцы” пазалетась былі адзіным футбольным клуб, на форме гульцоў якога прозвішчы былі напісаныя па-беларуску.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя