Таццяна Закжэўская: Спадзяюся, мы не дойдзем да каранціна
Беларусі лепш застацца ў сцэнары сацыяльнага дыстанцыянавання, чым сыйсці ў поўны каранцін. Пра неабходнасць далейшага балансавання на фоне аналізу практыкі Кітая і Італіі, падчас менскай канферэнцыі «План Б», распавяла дырэктар сталічнай кансалтынгавай кампаніі «РытэйлМаркетынг» Таццяна Закжэўская:
– Я вельмі спадзяюся, што мы не дойдзем да каранціна. Калі працуеш з лічбамі і глядзіш, што такое каранцін на самой справе, якія маштабныя эканамічныя наступствы ад яго могуць быць, то ўзнікае думка, што не трэба гуляць у гэты папулізм, то бок, трэба трымацца, на колькі магчыма трымацца. Медыкі робяць зараз вялізную працу, і адносна людзей, якіх яны лечаць, але таксама выконваюць стрымліваючую функцыю, за што ім вялікі дзякуй, таму што мы ўсе астатнія можам працаваць.
Пры любым сцэнары развіцця падзей беларускі бізнэс мусіць адптавацца пад змены патрэбаў спажыўцоў. Самі спажыўцы таксама ў адказе за рацыянальнае спажыванне, якое мусіць падтрымліваць беларускую эканоміку.
Беларускае Радыё Рацыя