Гародня: каранціну няма і лекі сканчваюцца ў аптэках



Гарадзенская сітуацыя з каронавірусам: каранцін у горадзе, як і па ўсёй Беларусі не ўведзены, аднак з-за закрыцця межаў церпяць усе – і бізнес, і аптэкі гораду, і іншыя ўстановы.

Пра тое, што адбываецца ў Гародні, распавядае наш карэспандэнт:

– Памежная Гародня не знаходзіцца ў каранціне. Крамы, спартовыя пляцоўкі, банкі, аптэкі, пошты працуюць, аднак на кожнай пошце, ці ў кожным банку ўсталяваная шыльда, што трэба мець адлегласць ад абслугоўваючага персаналу паўтара-два метры. Не ўсе людзі, канешне, прытрымліваюцца гэтай адлегласці. Ва ўсіх установах з’явіліся дэзінфікуючыя сродкі. Колькасць людзей у адмысловых гігіенічных масках павялічваецца кожны дзень. Цяпер хіба кожны трэці, кожны чацёрты чалавек ходзіць у масцы. Некаторыя гарадзенскія майстры пачалі вырабляць свае адмысловыя гігіенічныя маскі, якія прапануюць у крамы. Апроч гэтага вельмі мала стала медычных препаратаў у аптэках горада, што ў першую чаргу звязана з закрыццём межаў.

На каранцін афіцыйна зачынены інфекцыйны шпіталь, і аб’яўлена, што на Гарадзеншчыне чатыры афіцыйна захварэўшых на каронавірус. Але ад сённяшняга дня ў Беларусі забаронена казаць пра колькасць захварэўшых, таму колькі яшчэ неафіцыйна захварэла на гэты вірус – застаецца толькі здагадвацца.  

Беларускае Радыё Рацыя