Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 31 сакавіка



За апошнія суткі сітуацыя з заражэннем COVID-19 у свеце паводле розных інфармацыйных рэсурсаў істотна не змянілася. Зноў адзначаны рост людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Беларускае Радыё Рацыя падае статыстыку з гэтага спецыялізаванага сайту і не можа адказваць за дакладнасць лічбаў. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу, а статыстыка ва ўмовах пандэміі ўвогуле не можа быць дакладнай.

Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі, Іспаніі і Францыі. У Італіі за апошнія суткі памерлі 837 чалавек (за папярэдні дзень 812), у Іспаніі – 553 (дзень таму 537).

Колькасць выяўленых інфікаваных COVID-19 па ўсім свеце цэлы час расце і на вечар 31 сакавіка складае ўжо 835 892 чалавекі. 174 454 чалавекі вылечылася. А памерла па ўсім свеце 41 234 чалавекі.

Больш 176 тысяч выяўленых хворых у ЗША, гэтая дзяржава трымаецца на сумным першым месцы. У Італіі больш 105 тысячы заражаных, у Іспаніі – больш 94 тысяч, у Кітаі – больш 81,5 тысяч, але гэтая колькасць амаль не расце. Больш 68 тысяч выяўленых хворых у Германіі, больш 52 тысяч – у Францыі, больш 44 тысяч – у Іране, больш 25 тысяч – у Вялікабрытаніі, больш 16 тысяч – у Швайцарыі, больш 12,5 тысяч – у Бельгіі і Нідэрляндах, у Турцыі – амаль 11 тысяч, у Аўстрыі – больш 10 тысяч хворых.

Усяго на планеце ўжо 32 краіны, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 2 тысячы чалавек. Яшчэ ў 13 дзяржавах яна перавысіла тысячу чалавек.

Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 41 234 чалавекі, за апошнія суткі памерла 3 466 чалавек (за папярэднія суткі 2 798 чалавек). Але колькасць ахвяраў расце не ў геаметрычнай прагрэсіі, а лінейна.

Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі12 428 чалавек.

Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:

Іспанія8 269.

Францыя – 3 523 (499 памерлых за суткі, Францыя апярэдзіла Кітай);

ЗША – 3 431 (за апошнія суткі ЗША апярэдзілі па колькасці смерцяў Кітай і Іран)

Кітай – 3 305

Іран – 2 898

Вялікабрытанія – 1 789  

Нідэрлянды – 1 039

Бельгія – 705 (рэзкі рост памерлых за суткі)  

Германія – 682

Швайцарыя – 395

Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:

Расея2 237 – афіцыйна 17 смерцяў;

Польшча2 215 інфікаваных – 32 чалавекі памерлі;

Украіна549 – памерла 13 чалавек.

Літва 5378 смяротных выпадкаў;

Латвія398 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;

Паводле апошніх афіцыйных звестак у Беларусі 152 захварэўшыя, 1 чалавек памёр.

Беларускае Радыё Рацыя