З’явілася інфармацыя па каронавірусе на Берасцейшчыне



Паводле інфармацыі Берасцейскага аблвыканкама, апублікаванай на афіцыйным сайце ўстановы, гаворка ідзе пра эпідэміялагічны стан у рэгіёне на 08:00 31 сакавіка.

Паведамленне ў перакладзе на беларускую мову гучыць наступным чынам:

– Выпадкаў захворвання каронавіруснай інфекцыяй у Берасцейскай вобласці не зарэгістравана. З мэтай недапушчэння завоза і распаўсюду COVID-19 узмоцнены санітарна-каранцінны кантроль у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Па стане на 8.00 31 сакавака 2020 года за апошнія суткі  прайшлі санітарна-каранцінны кантроль 1272 чалавекі. Усяго ў вобласці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі шпіталізавана ў стацыянары 69 чалавек, прыбыўшых з краін, дзе зарэгістраваны выпадкі каронавіруснай інфекцыі, а таксама тых, хто быў у кантакце з захварэўшымі. Пад хатнім медыцынскім наглядам знаходзіцца 2791 чалавек.

У Берасці ў гандлёвых цэнтрах, парыкмахерскіх, банках і іншых публічных месцах размешчаны сродкі дэзінфекцыі для наведвальнікаў. Таксама змешчана інфармацыя з просьбай апрацоўваць рукі гэтымі сродкамі перад уваходам у залу. Супрацоўнікі згаданых установаў працуюць у пальчатках і масках.

Беларускае Радыё Рацыя