Чарговыя ахвяры каронавіруса ў Польшчы
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 36 новых пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам. Небяспечная інфекцыя забрала жыццё яшчэ двух чалавек. Гэта 83-гадовы мужчына са шпіталя ў Варшаве і 68-гадовы мужчына са шпіталя ў Тыхах. У іх абодвух былі спадарожныя хваробы. 10 чалавек заразіліся ў Велькапольскім ваяводстве, па восем – у Сілезскім і Малапольскім ваяводствах, па чатыры – у Ніжняй Сілезіі і Заходне-Паморскім ваяводстве, па адным чалавеку – у Свентакшыскім і Варміньска-Мазурскім ваяводствах.
На Падляшшы пацверджаны 36 выпадкаў заражэння каронавірусам. Паводле інфармацыі падляшскага ваяводы, у рэгіёне 19 чалавек шпіталізаваныя з падазрэннем на каронавірус. 5263 чалавекі знаходзяцца ў каранціне, 319 пад эпідэміялягічным наглядам.
Усяго па краіне колькасць заражаных каронавірусам складае 2347, 35 чалавек загінулі.
Беларускае Радыё Рацыя