У Полацку знайшлі авіябомбу



Авіябомбу выявілі падчас капітальнага рамонту шматпавярховага дому ў Полацку, паведаміла gorod214.by афіцыйная прадстаўнічка Полацкага РАУС Юлія Зайцава.

Каля 13 гадзін, у Полацкі РАУС паступіла паведамленне ад намесніка адной з ЖРЭА. Ён паведамляў пра тое, пра што падчас правядзення капітальнага рамонту ў пад’ездзе дому па вуліцы Зыгіна рабочыя выявілі прадмет, падобны да снарада. На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група і кіраўніцтва РАУС.

Тэрыторыю ў раёне пад’езда ачапілі, жыхароў эвакуявалі. Сапёры з вайсковай часткі 5530 вынялі авіяцыйны боепрыпас і знішчылі яго на адным з палігонаў.