Ультрас футбольнага клуба “Дынама” Берасце заклікаюць заставацца дома



Зварот актыўных заўзятараў клуба з такім заклікам з’явіўся ў сацыяльных сетках у сувязі з сённяшняй эпідэміялагічнай сітуацыяй:

– Берасцейскія ўльтрас часова прыпыняюць актыўную падтрымку хатніх і выязных матчаў каманды ва ўмовах сённяшняй эпідэміялагічнай абстаноўкі і заклікаюць у гэты складаны час усіх берасцейцаў панепакоіцца ў першую чаргу пра сваё здароўе і пра здароўе блізкіх людзей.

Чэмпіянат Беларусі па футболе – адзіная ліга ў Еўропе, у якой, нягледзячы на абвешчаную Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэмію ў сувязі з распаўсюдам COVID-19, працягваюцца гульні.

Беларускае Радыё Рацыя