Купалаўскі тэатр запрашае на онлайн спектакля «Ураджай»
Заўтра, 2 красавіка, ва ўсіх аматараў тэатра будзе магчымасць убачыць спекатакль з рэпертуара камернай сцэны “Ураджай”.
Пастаноўка Дзмітрыя Цішко па п’есе сучаснага беларускага драматурга Паўла Пражко ў мінулым годзе наведала Бабруйск, Парыж, а ў 2020 – Маскву. Паглядзець запіс спектакля можна будзе на youtube-канале тэатра. Спасылка на прагляд будзе даступна толькі на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 (02.04) да 09.00 (03.04).
31 сакавіка ў межах праекта “Тыдзень Купалаўскага online” прайшоў чарговы паказ запісу спектакля. Пастаноўка “Вельтмайстар-акардэон” рэжысёра Мікалая Пінігіна сабрала ў адзін вечар каля 7000 гледачоў па ўсім свеце. Паказ запісу спектакля прайшоў на youtube-канале тэатра абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў. Анлайн-паказ спектакля “Вельтмайстар-акардэон” убачылі на трох кантынентах!