Анатоль Шумчанка: Усё пачне разбурацца
Беларускія прадпрымальнікі звярнуліся да ўладальнікаў гандлёвых цэнтраў і рынкаў з просьбай зменшыць стаўку арэнды альбо ўвогуле адмяніць на крызісны перыяд. У звароце адзначаецца, што павелічэнне ўплыву распаўсюду каронавірусу на эканоміку прывяло да зніжэння пакупніцкай здольнасці.
Як паведаміў лідар арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, дробныя бізнесоўцы праз недаход сродкаў пачалі масава скасоўваць дамовы арэнды:
– Большасць уладальнікаў гандлёвых цэнтраў і рынкаў не зрабілі тыя зніжкі, пра якія іх прасілі. Некаторыя нават падвысілі арэнду. Таму мы распісалі ім тое, што іх чакае ў бліжэйшай будучыні. Калі перастануць плаціць арэнду, людзі пачнуць сыходзіць з гандлёвых цэнтраў і рынкаў, пасля чаго тыя ж гандлёвыя цэнтры і рынкі перастануць плаціць па крэдытных рахункаў у банках, і ўсё пачне разбурацца.
Лідар аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка распавёў, што без падтрымкі ў індывідуальных прадпрымальнікаў рэсурсаў засталося толькі на месяц.
Беларускае Радыё Рацыя