У Менску хутка ўвядуць каранцін?
У Менску спее крытычная маса пытанняў, якая так ці і інакш прывядзе да спецыфічнага, але каранціну.
Актуальны стан мераў у беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– Увечары 1 красавіка медычная гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла ў Беларусь, на борце самалёта, які прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск, прыбыла больш за 2 000 тэстаў на каронавірус.
У Менску ўрад аб’яўляе пра мараторый на павышэнне цэн і забараняе экспарт грэчкі, а таксама цыбулі і часныку.
Адмыслова падрыхтаваны праект указа «Аб арэндных адносінах», закліканы аказаць падтрымку суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці ў сувязі з арэндай нерухомай маёмасці ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Інакш кажучы, на гарызонце для бізнеса замаячыла адтэрміноўка платы за арэнду да 1 жніўня.
Аб’екты грамадскага харчавання і культуры памяншчаюць працоўны тыдзень напалову, але прадумваюць шляхі пастаўкі ежы для ўрачоў менскіх лякарняў.
Менскі гістарычны музей будзе працаваць толькі ў выходныя дні. Купалаўскі тэатр адмяніў спектаклі.
Менчукі часцей апранаюць маскі на вуліцы. Працуюць у масках і ўсе касіры ў крамах. У сталічных аптэках неабходных лекаў хапае.
Транспартны паток асабістых аўто знізіўся амаль напалову.
Працуе дабрачынны збор сродкаў з грамадзян на падтырмку медыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя