Беларусь атрымала магчымасць стварыць стратэгічныя рэзервы сырой нафты



На фоне сусветнага крызісу нечакана Беларусь атрымала магчымасць стварыць стратэгічныя рэзервы сырой нафты па цане 4 даляры за барэль.

Пра тонкасці папаўнення стратэгічных рэзерваў у аб’ёмах 1-2-х месяцаў перапрацоўкі распавёў аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч:

– Цана 4 даляры – гэта не гадавыя, кошты на нафту пераглядаюцца кожны месяц, сыходзячы з рынкавага кошту. Але, думаю, узровень дысконту да сусветных коштаў Беларусь будзе старацца захоўваць максімальна, тым больш, што калі яна забяспечыць сабе пэўныя запасы, Беларусь яшчэ атрымлівае дадатковы прыбытак ад экспарту сваёй уласнай нафты. І гэта таксама зʼяўляецца нядрэнным запамогай у цяжкі час.

У траўні пры выгадных цэнавых умовах Беларусь працягне скупляць расейскую нафту ў вялікіх абʼёмах. Такая пазіцыя дазволіць узяць вектар на вяртанне пазіцый краіны на рынках нафтазбыту, і ў першую чаргу, на ўкраінскім.

Беларускае Радыё Рацыя