Сітуацыя з каронавірусам у Польшчы



За апошнія суткі ў краіне зарэгістравалі 392 новыя выпадкі заражэння каронавірусам. Міністэрства здароўя Польшчы ўвечары чацвярга паінфармавала пра смерць 14-ці чалавек, заражаных вірусам. З пачатку эпідэміі ў краіне пацвердзілі 2 946 выпадкаў заражэння, з якіх 57 прывялі да смяротнага выніку.

У Падляшскім ваяводстве па стане на вечар другога красавіка было вядома пра 59 выпадкаў заражэння. У цэлым выпадкі заражэння новым каронавірусам зафіксаваныя ва ўсіх ваяводствах краіны.

Беларускае Радыё Рацыя