Пачаў працу Гарадзенскі клуб чытачоў



Навучэнцы гарадзенскіх моўных курсаў „Мова Нанова” і „Мовавед” адкрылі ў Гародні яшчэ адно месца, дзе можна навучыцца размаўляць па-беларуску – гэта Гарадзенскі клуб чытачоў. Навучанне мовы тут будзе праходзіць праз кнігі беларускіх аўтараў.

IMG_7543 1

Пра сваю ініцыятыву распавядае Віталь Катлярчук:

– Ідэя ў тым, каб размаўляць на мове, рыхтавацца да спатканняў чытаючы беларускія творы і рыхтуючыся абмеркаваць іх. Можа знойдуцца такія людзі, якім будзе цікава абмеркаваць, можа гісторыкі, якія нам будуць распавядаць пра гістарычныя справы, якія адбываліся ў той самы час, пра які мы чытаем творы. Вось я зараз сам гэта рыхтую да першага твору Уладзіміра Караткевіча “Маці ветру” – чытаю пра паўстанне 1741 года ў Крычаве.

Першая сустрэча Гарадзенскага клуба чытачоў адбылася ў антыкавярні „Жывы час”. На наступнай сустрэчы, якая пройдзе праз два тыдні, гарадзенцы будуць абмяркоўваць твор Васіля Быкава „Атака”. Арганізатары спадзяюцца, што з кожным разам колькасць жадаючых пагутарыць пра беларускую літаратуру будзе павялічвацца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня