Справа журналіста Сяргея Сацука перададзеная ў Следчы камітэт



Сяргей Сацук быў затрыманы супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў 25 сакавіка пад Менскам і ўзяты пад варту. Праз шэсць дзён КДК паведаміў, што ў дачыненні да Сацука распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Згодна з версіяй ДФР, ён атрымаў 5.000 долараў за падрыхтоўку і публікацыю артыкула з кампраматам на кампанію «Анімед».

Калегі Сацука звязваюць яго затрыманне з прафесійнай дзейнасцю. З патрабаваннем вызваліць рэдактара выступілі Беларуская асацыяцыя журналістаў, міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, дэпутаты Еўрапарламента.

Журналіст знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

БелаПАН