Сяргей Пшыркоў: Народ павінен самаарганізоўвацца…
Сяргей Пшыркоў жыве ў Падмаскоўі. Ён – сын вядомага беларускага вучонага, доктара філалагічных навук, прафесара Юльяна Пшыркова (1912-1980).
Але спадар Сяргей сваё жыццё з беларускай філалогіяй не звязаў, хаця дасканала валодае роднай мовай і, калі прыязджае дамоў у Менск, заўсёды размаўляе па-беларуску. А яшчэ Сяргей Пшыркоў – хімік, мікрабіёлаг. Наш карэспандэнт папрасіў яго адказаць на некалькі пытанняў, звязаных з эпідэміяй каронавірусу. Размову Сяргей Юльянавіч пачаў са слоў:
– Сёння пра гэта павiнен гаварыць толькi доктар, доктар-эпiдэмiёлаг, доктар-iнфекцыянicт, доктар, якi мае вопыт, якi працаваў на эпiдэмiях, на жаль, такiх (з практычным досьведам) у нас няшмат. Дзякуй Богу, што эпiдэмii бываюць зараз не так часта, як у мінулых стагоддзях…
РР: Тым не менш, увесь свет трапіў пад каронавірус. На Вашу думку, як доўга будзе ён працягвацца?
Сяргей Пшыркоў: Хацелася б думаць і верыць, што толькі лета можа спыпiнiць распаўсюджванне вiруса (цёплае, вельмi цёплае лета), але для гэтага чалавек не павiнен разносiць яго сам, ён павiнен нейкiм чынам зменьшыць непатрэбную для грамадства актыўнасць, напрыклад, iерархi, павiнны казаць веруючым, што Бог пачуе нават, калi яны будуць размаўляць з iм дома, таму нiякiх шырокіх святкаванняў, нiякiх круглых цi квадратных датаў. Людзi павiнны зразумець, што i вяселлi трэба пераносіць на лепшы час, а тым больш розныя традыцыйныя святы. Мне здаецца, што павiнен быць уведзены і ў Беларусі, і ў Расеі самы сур’ёзны каранцін. Але працоўныя месцы настолькi першабытныя, што гэта цяжка зрабiць, бо чалавек прысутнiчае там заўсёды.Тым не менш, народ павінен самаарганізоўвацца, каб спыніць гэты вірус.
Вірусы існавалі заўсёды, існаваў і каронавірус, трошкі іншы, але ён быў і ёсць. Адбылася мутацыя, а вірусы гэта лёгка робяць. Раней на конiку чалавек ехаў адзiн i пакуль да горада даедзе, то землякоў 5-10 сустрэне, а зараз пойдзе ён на футбол, а там – 50 тысяч бывае… І там лёгка памяняць сваю мiкрафлору на чужую. Таму неабходна звесцi абмен вiрусамi да мiнiмума, як мiнiмум непатрэбных кантактаў з абавязковай прафiлактыкай (дезiнфекцыяй). А каб гэтага больш не паўтарылася, неабходна наладжваць службу папярэдніх назіранняў, адсочваць пастаянна дынаміку колькасці мікробаў-вірусаў. Таму да вірусаў трэба адносіцца з павагай, бо яны такая ж частка прыроды як i чалавек. Але калі чалавек не верыць у існаванне радыяцыі, вірусаў і кажа, што ён іх не бачыць – гэта яго прыватная справа, бо калі да гэтых слоў прыслухацца і выконваць іх, то знікне грамадства назаўсёды. І гэта сур’ёзна.
РР: А як у Расеі змагаюцца з каронавірусам у параўнанні з Беларуссю?
Юльян Пшыркоў: Я сёння паглядзеў навiны, дзе сказалі, што рэгiёны ўводзяць максiмальнае абмяжаванне руху людзей, каб вiрус лакалiзаваць. Але федэральная ўлада махлюе, бо каранцін не будзе ўведзены і ніхто зарплаты людзям даваць не будзе, калі яны сядзяць дома. Ранiцай зайшоў у аптэку, каб купiць маскi, на мяне паглядзелi, як на чалавека Богам пакрыўджанага, бо гэтых масак няма нават на складах…
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя