Калі з’явіцца вакцына супраць каронавіруса?



Навукоўцы з універсітэту Піцбурга ў ЗША атрымалі першыя паспяховыя вынікі у распрацоўцы вакцыны супраць каронавіруса і разлічваюць на паскораныя выпрабаванні цягам бліжэйшых месяцаў.

Пра перспектывы з’яўлення супрацьвіруснай вакцыны ў Беларусі і свеце распавёў лекар-рэаніматолаг, кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка:

– Я не думаю, што ў нас па-першае, гэта будзе зроблена. І я не думаю, што мае сэнс Беларусі гэтым займацца. Тое, што нашыя пачалі рабіць тэставыя сістэмы для каронавіруса, гэта цудоўна, гэта правільна, гэта малайцы. А вакцынай хай займаюцца людзі, якія маюць досьвед, рэсурсы, і спрактыкаваныя ў гэтым. То бок, праца ідзе, людзі лечацца, лекары спрабуюць іх лячыць усімі даступнымі спосабамі.

Па ўсім свеце навукоўцы спрабуюць стварыць рабочы варыянт вакцыны – іх ужо не менш за 20. Беларуская медычная сістэма застаецца ў ар’ергардзе мажлівасці такіх напрацовак.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск