Вербную Нядзелю Менск сустракае з надзеяй



Вербную Нядзелю Менск сустракае з надзеяй на цяпло і супакой у дні эпідэміі.

Актуальны стан мераў і падзеяў на 5.04 у беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Вербную Нядзелю Менск сустракае на палявых алтарах.

Усе галоўныя цэлебрацыі цягам тыдню будуць адбывацца на адкрытым паветры на прыкасцельных тэрыторыях.

Па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягнута акцыя падтрымкі і салідарнасці нашай краіны з дзяржавамі, якія ў цяперашні час найбольш пацярпелі ад заражэння COVID-19. Паказ сцягоў ЗША, Італіі, Іспаніі, Кітая, Германіі, Францыі, Ірана, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Бельгіі cуправаджаецца сімвалічным заклікам „Трымайцеся! Разам – мы пераможам!” на беларускай мове і дзяржаўных мовах названых краін.

Працягваецца дабрачынны збор сродкаў на матэрыялы, харчаванне і нават кветкі для медыкаў.

На радасць дзецям школьныя канікулы будуць працягнуты да 13 красавіка.

Частка менчукоў працягвае знаходзіцца ў самаізаляцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Надзея Бука