У Берасці працягнецца школа „Ад мары да мэты”



Другая частка школы „Ад мары да мэты” стартуе ў лютым у Берасці. Яе арганізатарамі з’яўляюцца прадстаўнікі грамадска-культурнага цэнтра „Грунтоўня”.

На бліжэйшых трэнінгах актывісты навучацца планаванню і пошуку магчымасцяў для рэалізацыі ідэй на практыцы, распавёў адзін з арганізатараў Віктар Клімус:

– Калі хтосьці захоча наведваць менавіта зараз – гэта будзе трохі праблематычна таму, што ў нас ужо другая сустрэча мінула, мы па сутнасці зараз прыблізна пасярэдзіне. Калі ёсць жаданне, то канешне можна далучыцца і паспрабаваць нас дагнаць інфармацыйна – распрацаваць тое, што астатнія ўжо паспелі зрабіць цягам двух папярэдніх сустрэчаў.

Галоўны крытэрый удзелу ў курсах – гэта наяўнасць ідэй, якія б маглі прынесці карысць грамадству і паспрыяць зменам у ім. Знайсці кантакты „Грунтоўні” і запісацца на курсы можна праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце