У Чарнобыльскай зоне гарыць лес



У ахопе пажару ў Чарнобыльскай зоне адчужэння радыяцыя перавышае норму. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў выконваючы абавязкі кіраўніка Дзяржаўнай экалагічнай інспекцыі Украіны Ягор Фірсаў. Пажар пачаўся 4 красавіка.

фота kv.dsns.gov.ua

„Пажарнікі працягваюць змагацца з пажарам, які ўзнік у Чарнобыльскай зоне. Сітуацыя складаная. Агонь распаўсюдзіўся на Чарнобыльскую зону 20 гактараў, а ў цэлым палае больш 100 гактараў. Як гэта зараз часта бывае, спачатку нехта падпаліў траву, а пасля агонь перакінуўся і на дрэвы”, – напісаў Фірсаў.

Ён падкрэсліў, што радыяцыя ў эпіцэнтры пажару зараз складае 2,3 пры норме 0,14. „Але такая сітуацыя толькі ў зоне пажару”, – адзначыў Фірсаў. Ён таксама напомніў, што ўжо гатовы законапраект пра забарону спальвання травы, аднак адпаведны закон ва Украіне пакуль не прыняты.

Беларускае Радыё Рацыя