Жанчынам адмовілі зрабіць тэст на каронавірус



Беларускі, якія прыехалі з заробкаў з Польшчы, хацелі быць упэўненымі, што не нясуць пагрозы сваім сем’ям. Але на беларускім баку ім толькі памералі тэмпературу і ўзялі падпіску аб самаізаляцыі. Жанчыны хацелі зрабіць тэст на каронавірус, але ім было адмоўлена.

Кажа сваяк адной з іх Аляксандр Краўчук:

– Прыйшла лекар, агледзела яе і сказала, што сімптомаў няма, таму накіраванне выпісвацца не будзе. На што мая сваячка сказала: тады напішыце нейкі дакумент, што вы адмаўляеце даваць мне накіраванне. Яна сказала, што гэта таксама не зробіць, таму што яны толькі па сімптомах  даюць накіраванне на каронавірус.

Паводле Аляксандра Краўчука, такое стаўленне да беларусаў падчас пандэміі нічым іншым, як генацыдам назваць нельга.

Беларускае Радыё Рацыя