Віцэ-прэм’ер польскага ўраду падаў у адстаўку



Віцэ-прэм’ер польскага ўраду Яраслаў Говін падаў у адстаўку, паведамляе pap.pl. «Я імкнуўся да таго, каб адтэрмінаваць прэзідэнцкія выбары, аднак мая прапанова не прынята»,- адзначыў Яраслаў Говін. – Тэрмін 10 траўня для нас непрымальны”.

Яраслаў Говін падчас прэс-канферэнцыі нагадаў, што ў пятніцу ён прапанаваў канстытуцыйныя змены, якія адкладуць прэзідэнцкія выбары на два гады і падоўжаць цяперашні тэрмін прэзідэнта Анджэя Дуды. „Толькі „Закон і Справядлівасць” прыняла гэтую прапанову, – падкрэсліў ён. – Скажам так, адкрыта: польскі палітычны клас не можа знайсці паразумення нават у такіх складаных умовах”, – дадаў ён.

„Не падтрымаю праекту закона аб галасаванні карэспандэнцыйным, аднак гэта прапанова можа быць падтрымана іншымі дэпутатамі „Паразумення”, – сказаў Говін. „Наша фракцыя „Паразуменне” застаецца надалей часткай аб’яднаных правых сіл, якія цяпер кіруюць у краіне”, – дадаў ён.

Адстаўку з пасады віцэ-прэм’ера ўрада і міністра вышэйшай асветы павінен яшчэ прыняць прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Фота: Adrianna Bochenek / Agencja Gazeta