Як можна стаць кантактам першага роўню, дзякуючы лякарні?



20-гадовая студэнтка і асістэнтка каардынатара Беларускай праваабарончай школы Дар’я Рублеўская другога красавіка адчула сабе дрэнна і вырашыла патэлефанаваць у “хуткую”.

Таксама яна паведаміла лекарам, што кантактавала з чалавекам, які нядаўна вярнуўся з Украіны. Таму яе паклалі ў Менскі скурна-венералагічны дыспансер, які часова перабудаваны як кантактны пункт. Яе “запісалі” як кантакт другога роўню і зрабілі тэст на каронавірус, вынік якога быў адмоўным.  У пакоі дзяўчына знаходзілася разам з трыма жанчынамі, у адной з якіх быў знойдзены каронавірус. Такім чынам, Дар’я Рублеўская стала кантактам першага роўню менавіта таму, што яе шпіталізавалі:

– Гэта прывяло мяне да таго, што я зараз, магчыма, заразілася ў лякарні, якая мусіла наадвароць вылекаваць мяне  і абараніць ад усяго гэтага.

Як паведаміла дзяўчына, адлегласць паміж ложкамі ў пакоі, дзе яна жыла – менш за 1 метр. Нікому з пацыентаў не выдавалі масак, а жанчыну з станоўчым тэстам на каронавірус забралі з пакоя ўначы.  

Свае прыгоды і назіранні Дар’я Рублеўская плануе распавядаць у блогу на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск