У сувязі з каранцінам, беспрацоўе у Ізраілі вырасла да 25%
У Ізраілі працягваецца змаганне з COVID-19. Нягледзячы на дастаткова жорсткія каранцінныя захады, якія дзейнічаюць ад 19 сакавіка, колькасць інфікаваных пастаянна павялічваецца. Паводле апошніх падлікаў, у краіне амаль 8 тысячаў актыўных хворых, яшчэ 49 чалавек – памерлі.
Грамадзянам забаронена адыходзіць 100 метраў ад месца пражывання, акрамя жыццёвых патрэбаў. Адначасова каранцін вельмі моцна ўдарыў па сітуацыі на рынку працы, распавядае жыхар Ашкелону Барыс Давід Балтэ:
– Дазволена працаваць толькі пятнаццаці адсоткам ад усіх працоўных на розных прадпрыемствах. Таму зараз шмат людзей у неаплатных адпачынках, беспрацоўе зараз 25%. Такога не было ў гісторыі краіны яшчэ ніколі. Пры тым, што ў Ізраілі да каронавірусу было ўсяго 3% беспрацоўных.
Урад прыняў пакет дапамогі для ўсіх, хто страціў працу, а таксама фрылансерам, дробнаму ды сярэдняму бізнэсу. Для прадпрымальнікаў адмененыя некаторыя падаткі. Таксама ўрад разважае над захадамі дапамогі для тых, хто здымае кватэры або плаціць іпатэку.
Цалкам размова:
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ria.ru