Ці могуць у Беларусі рабіць больш тэстаў на каронавірус?



На фоне пагаршэння сітуацыі з каронавірусам, усё больш грамадзянаў задаецца пытаннем, чаму ў краіне невялікія маштабы збору аналізаў. Асабліва абмяркоўваюцца выпадкі, калі людзей з тэмпературай не правяраюць на наяўнасць інфекцыі.

„Ёсць канкрэтныя рэкамендацыі, калі прызначаць здачу аналізаў на вірус”, – распавядае лекар Вера Селюжыцкая:

Узнікаюць пытанні, у чалавека тэмпература, а яму не правялі аналіз на каронавірусную інфекцыю. Не забывайце, што нікуды не падзеліся ўсе астатнія хваробы: ангіны, пнеўманіі, бранхіты, проста ВРІ. Так жа як было, так жа і ёсць. Пэўны шэраг станаў, сімптомаў пры якіх абавязкова трэба правесці абследаванне на каронавірусную інфекцыю. Лекары пра іх ведаюць, гэта не проста выдумка нейкая, гэта рэкамендацыі спецыялістаў, якія ў гэтым разбіраюцца.

Віцебская кампанія „СІВітал” плануе пачаць выпуск распрацаваных імі экспрэс-тэстаў на каронавірус. Міністэрства аховы здароўя ў хуткім парадку зарэгістравала і дазволіла ўжываць гэтыя тэст-сістэмы.

Беларускае Радыё Рацыя