Гарадзеншчына: ужо 11 хворых на Covid-19



Колькасць захварэўшых на Гарадзеншчыне на Covid-19 дасягнула 11 чалавек. Хворыя ёсць не толькі ў Гародні, але і ў іншых раёнах Гарадзенскай вобласці.

За сітуацыяй з каронавірусам сочыць наш гарадзенскі карэспандэнт:

– Па інфармацыі галоўнага санітарнага ўрача  Гарадзенскай вобласці Мікалая Кендыша, па стане на 12 гадзін 7-га красавіка на Гарадзеншчыне выяўлена 11 чалавек, хворых на каронавірус. Яшчэ перад выходнымі паведамлялася, што захварэўшых шэсць чалавек. Па інфармацыі, якая з’явілася ў незалежных СМІ, вядома, што хворыя на  Covid-19 знаходзяцца ў інфекцыйных шпіталях Гародні і Іўя. У Іўі знаходзяцца тры пацыенты з ужо пацверджаным вынікам Covid-19. Гэта прадпрымальнік з Іўеўскага раёна і дзве жанчыны, якія былі ў санаторыі “Пралеска”. Пацверджана, што ў гэтым санаторыі яшчэ ў пятніцу знаходзіўся адзін пацыент з каронавірусам.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: grodnonews.by