Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў на самаізаляцыі
Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў паведаміў у сваім інстаграме, што знаходзіцца на каранціне, бо з’яўляецца кантактам першага ўзроўню чалавека з каронавірусам.
Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў пракаментаваў у сваім афіцыйным акаўнце ў інстаграм чуткі пра яго заражэнні вірусам COVID-19.
«Паважаныя жыхары Наваполацку! Звяртаюся да вас з нагоды якая распаўсюджваецца інфармацыі аб маім заражэнні вірусам Covid-19. Сапраўды, я належу да кантактаў першага ўзроўню. Гэта значыць я знаходзіўся ў адным памяшканні з інфікаваным чалавекам. На дадзены момант я здаў тэст, які паказаў адмоўны вынік.
Зараз я знаходжуся на самаізаляцыі, працягваючы працаваць дыстанцыйна. Я строга прытрымліваюся рэкамендацый лекараў нашага горада і прабуду пад наглядам каля тыдня.
Сітуацыя ў Наваполацку знаходзіцца пад кантролем. Заклікаю вас строга выконваць рэкамендацыі лекараў, быць самадысцыплінаванымі, па магчымасці не бываць у шматлюдных месцах, выконваць санітарныя патрабаванні. Беражыце сябе, сваіх блізкіх і, у першую чаргу, людзей старэйшага пакалення! Праявіце свой клопат, акажыце падтрымку тым, хто ў ёй мае патрэбу.
З павагай, Дзмітрый Дзямідаў».