На Падляшшы найбольш заражаных асоб у ваколіцах Бельска-Падляшскага



У ваколіцах Бельска-Падляшскага на Падляшшы ўжо 41 асоба з пацверджаным дыягназам COVID-19. Вялікая крыніца захворвання – гэта цяжар для мясцовай бальніцы, якая спыніла прыём пацыентаў у трох аддзяленнях, адначасна ў бальніцы запэўніваюць, што кантралююць сітуацыю.

Агулам на Падляшшы 131 выпадак каронавірусу. У сталіцы рэгіёну – Беластоку – уначы праводзілі дэзінфекцыю. Пакуль для гэтай працэдуры вызначылі 15 месцаў, якія найбольш наведваюць жыхары, між іншым гаворка ідзе пра вялікія аўтобусныя прыпынкі і рынкі. Таксама кожную ноч праводзяць дэзінфекцыю ўсіх гарадскіх аўтобусаў, да таго ж дэзінфекцыю праводзяць у падземных пераходах і дзяржаўных установах.

Жыхар Беластока арыштаваны за парушэнне ўмоў адбыцця каранціну. 60-гадовы беластачанін падчас каранціну выйшаў у магазін, каб купіць рыбу. Парушыў каранцін ён ужо ня ў першы раз, а таму цяпер будзе адказваць перад законам за стварэнне сітуацыі небяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя