Мінздароўя правяло брыфінг па сітуацыі з каронавірусам



У Беларусі рыхтуюцца кардынальныя змены ў сувязі з каронавірусам, якія будуць закранаць пытанні ад перапрафілявання лякарняў да зменаў заканадаўства.

Неабходнасць увядзення адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі за парушэнне самаізаляцыі 8 красавіка падчас брыфінгу без запрашэння СМІ распавёў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік:

– Пасля правядзення маніторынга людзей, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, высветлілася, што больш за 600 чалавек не аказалася дома. Як яны будуць пакараныя? Сёння, на жаль, магчымасці пакараць матэрыяльна ці нейкім іншым спосабам у нас няма. Мы толькі па-ранейшаму заклікаем да свядомасці людзей і каб яны разумелю ўсю меру адказнасці. Таму зараз прапрацоўваецца пытанне пра ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ўмоў самаізаляцыі.

Па словах міністра Караніка, ведамства аховы здароўя не паведамляе пра выпадкі COVID-19 з разбіўкай па раёнах краіны, бо «гэта выклікае нездаровую цікавасць».

Беларускае Радыё Рацыя, Менск