ЗША: Берні Сандэрс пакінуў прэзідэнцкую гонку
Сенатар ад штату Вермонт Берні Сандэрс спыніў сваю прэзідэнцкую кампанію. Пра гэта былы кандыдат абвесціў на канферэнцыі супрацоўнікам свайго штаба.
СМІ вытлумачылі заяву Сандэрса як дэклярацыю аб спыненні свайго ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы.
Як чакаецца, Сандэрс растлумачыць прычыну свайго рашэння ў звароце да сваіх прыхільнікаў.
Кандыдатам-лідарам ад Дэмакратычнай партыі застаецца былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Па стане на 7 красавіка Байдэн ужо мае падтрымку 1217 дэлегатаў электаральнай калегіі ЗША, у Сандэрса было 914 дэлегатаў, яшчэ 171 дэлегат падтрымаў іншых вылучэнцаў на праймерыз. Для перамогі ў намінацыі дэлегат павінен мець падтрымку 1991 кандыдата.
Фактычна адзіным прэтэндэнтам на кандыдата ад Дэмакратычнай партыі застаўся Джо Байдэн.
Беларускае Радыё Рацыя