Губарэвіч: Мы гатовыя запатрабаваць пераносу выбараў



У той сітуацыі, якая разгортваецца з распаўсюдам каронавірусу, можа паўстаць патрэба пераносу прэзідэнцкіх выбараў на больш позні тэрмін, пракаментаваў сітуацыю старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Палітык нагадаў, што з 7 лістапада Лукашэнка ўжо не будзе кіраўніком дзяржавы, хоць і зможа балатавацца на наступны тэрмін. «Але балатавацца не з пазіцыі прэзідэнта, кіраўніка краіны, які кантралюе ўсе працэсы, можа аддаваць загады сілавікам, камісіям, вертыкалі, як фальсіфікаваць гэтыя выбары, а з пазіцыі звычайнага шараговага грамадзяніна», – лічыць старшыня Руху «За Свабоду».

«Мы будзем адсочваць сітуацыю, калі меры, якія прымае сённяшняе кіраўніцтва, будуць недастатковыя, эпідэмія будзе пашырацца, то праз месяц трэба будзе прымаць канкрэтнае рашэнне пра перанос даты выбараў», – падкрэсліў Юрый Губарэвіч.

Рух «За Свабоду»