Найлепшым навічком розыгрышу Лігі чэмпіёнаў ЕГФ прызнала Мікіту Вайлупава



ЕГФ прадставіла топ-5 пачаткоўцаў цяперашняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Узначальвае рэйтынг беларус Мікіта Вайлупаў з БГК імя Мяшкова.

У свой першы паўнавартасны сезон у Лізе чэмпіёнаў гандбаліст зборнай Беларусі на групавой стадыі закінуў 51 мяч. Таксама быў ацэнены яго ўклад у паспяховае выступленне нацыянальнай каманды на ЧЕ-2020 ды дзе ён стаў другім бамбардзірам турніру (47 галоў).

У Эліса Бакая дыягнаставаны разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі

У паўабаронцы берасцейскага «Дынама» Эліса Бакая дыягнаставаны разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі, перадае «Беларускі футбол». Албанец атрымаў траўму ў пачатку другога тайма хатняга матчу першынства краіны са «Славіяй» (1:2). Лячэнне і аднаўленне пасля падобных траўмаў звычайна займаюць доўгі час: ад 6 да 12 месяцаў.

Менскае «Дынама» падпісала пробныя кантракты з трыма хакеістамі «Гомеля»

Менскае «Дынама» падпісала пробныя кантракты з хакеістамі «Гомеля» Алегам Качалоўскім, Аляксандрам Скарэнавым і Насэр Субхі. У «Дынама» адзначылі, што ўсе тры гульца добра выступілі ў мінулым сезоне экстралігі, вывеўшы «Гомель» у плэй-оф.

Жаночы чэмпіянат Беларусі па гандболе ў групах «А» і «Б» прыпынены да 20 красавіка

Жаночы чэмпіянат Беларусі ўзяў паўзу. Матчы турніру ў групах «А» і «Б» да 20 красавіка перанесены. Прычынай, мяркуючы па ўсім, з’яўляецца не самая спрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне. Калі адбудуцца перанесеныя матчы, стане вядома пазней, перадае «Хуткі цэнтр».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: seha-liga.com