Прадстаўнік СААЗ рэкамендуе Беларусі ўзмацніць меры сацыяльнага дыстанцыявання
На гэтым этапе развіцця сітуацыі з каронавірусам у Беларусі СААЗ рэкамендуе ўладам узмацніць меры сацыяльнага дыстанцыявання. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў краіне Батыр Бердыклычаў, выступаючы 9 красавіка перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Ён падкрэсліў, што гэта неабходна зрабіць да таго, як у краіне наступіць пік захворвання.
Як заявіў 9 красавіка ў парламенце міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, згодна з разлікамі Міністэрства аховы здароўя, пік захворвання каранавірусам у Беларусі чакаецца ў канцы красавіка — пачатку траўня.
belapan.by